Кітайскія вандроўнікі здзейснілі больш чым 70 млн паездак.
Кітайскі сектар ўнутранага турызму за першую палову гэтага года забяспечыў даходы ў памеры 2,45 трлн юаней (358,9 млрд. долараў), што на 12,5 працэнта больш, чым годам раней. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры і турызму КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Кітайскія вандроўнікі за шэсць месяцаў здзейснілі звыш 71,3 млн замежных паездак, што, як паказваюць дадзеныя міністэрства, на 15 працэнтаў. перасягнула паказчык аналагічнага перыяду мінулага года. Турыстамі з-за мяжы за першае паўгоддзе было здзейснена каля 23,8 млн паездак у Кітай, 76,7 працэнта з іх - з краін Азіі. Акрамя таго, значны працэнт склалі турысты з ЗША, Канады, Аўстраліі і Германіі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya