Са жніўня гэтага года ў кітайскіх правінцыях Ляанін, Хэнань, Цзянсу, Чжэцзян і Аньхой былі зафіксаваны ўспышкі афрыканскай чумы свіней. Эпідэмічнае распаўсюджванне гэтай небяспечнай віруснай хваробы назіраецца ў Кітаі ўпершыню, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Гуан Дэфу заявіў, што нягледзячы на вялікую складанасць сітуацыі з распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней і цяжкасць яе прафілактыкі, эпідэміялагічная сітуацыя ў Кітаі ў цэлым кантралюемая.
Па словах Гуан Дэфу, не толькі ў Кітаі ў гэтым годзе зафіксавана ўспышка афрыканскай чумы свіней. Паводле інфармацыі на канец жніўня, у 11 краінах зарэгістравана 3235 выпадкаў ўспышкі эпідэміі. У сувязі з тым, што ў суседніх з Кітаем дзяржавах назіраецца буйнамаштабнае распаўсюджванне гэтай хваробы, не выключана магчымасць яе паўторнага пранікнення на тэрыторыю КНР.
У правінцыях Ляанін, Хэнань, Цзянсу і Чжэцзян завершана асноўная праца па лакалізацыі эпідэміі, у выніку было забіта 37,2 тысячы жывёл. Ва ўсе пацярпелыя ад эпідэміі раёны Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў накіравала рабочыя групы, якія аказваюць мясцовым уладам садзейнічанне ў разгортванні мер экстранага рэагавання.
Гуан Дэфу запэўніў, што міністэрства будзе прыкладаць далейшыя намаганні па кантролі над эпідэміяй, уключна з увядзеннем ўзмацнення жорсткасці кантролю за транспарціроўкай свіней, узмацненнем маніторынгу ў памежных раёнах, на памежных пераходах, транспартных вузлах.
Разам з гэтым міністэрства абяцае своечасова і адкрыта інфармаваць насельніцтва ўнутры краіны і Сусветную арганізацыю аховы аховы здароўя жывёл аб эпідэміялагічнай сітуацыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya