Дзень танкіста ў парку Перамогі адбыўся грандыёзным шоў для мінчан і гасцей сталіцы. Яго ідэйныя натхняльнікі і стваральнікі, кампанія Wargaming, прыклала шмат намаганняў для таго, каб гэтае свята стала яшчэ больш цікавым і сапраўды сямейным.
Вось што адзначалі арганізатары з гэтай нагоды.
Юрый Куравы, рэгіянальны паблішынг-дырэктар World of Tanks:
"Галоўныя людзі на свяце "Дзень танкіста" — гэта танкісты і іх сем'і, свята мы наладзілі менавіта для іх".
Аляксандр Бабко, кіраўнік кірунку спецыяльных праектаў мінскага цэнтра распрацоўкі World of Tanks:
"Мы пастаянна шукаем нешта новае, стараемся разнастаіць гульнявы працэс, уводзіць у яго цікавыя падзеі. Да свята дня горада адна з іх — карта Мінска ў World of Tanks. Мы добра папрацавалі над ёй, і цяпер аматары гульні ў многіх краінах свету, а таксама і маладыя беларусы, змогуць адкрыць для сябе частку нашай сталіцы перыяду 70-х гадоў ХХ стагоддзя".
Іван Кузняцоў, PR-дырэктар у СНД мінскага цэнтра распрацоўкі World of Tanks:
"Існуе думка, што прыхільнікі "танкаў" — гэта хілыя падлеткі, якія гадзінамі сядзяць у камп'ютары і больш нічым не цікавяцца. Але мы правялі цікавае даследаванне, якое паказала, што гэта зусім не так. 47% рэспандэнтаў займаюцца спортам на аматарскім узроўні, яшчэ больш за 30% цікавяцца спартыўнымі падзеямі. Больш за 80% апытаных маюць хатняга гадаванца, так што нашы "танкісты" хвалююцца не толькі за свае танкі і перамогі ў “баях". І галоўнае: 73% апытаных гульцоў на пытанне ці лічаць яны сябе шчаслівымі людзьмі адказалі "так”.
А сямейным Дзень танкіста атрымаўся на самой справе. У якасці доказу — яшчэ крыху цікавых момантаў са свята.
Іван Купарвас
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-tankista