Аб'ём Кітайска-афрыканскага фонду развіцця дасягнуў 10 млрд долараў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Як стала вядома ў фондзе, вырашана ўкласці звыш 4,6 млрд долараў у больш чым 90 праектаў у 36 афрыканскіх краінах, якія закранаюць такія сферы, як інфраструктура, абсталяванне, сельская гаспадарка, дабрабыт насельніцтва, энергетыка і развіццё рэсурсаў.
У ходзе рэалізацыі гэтых праектаў кітайскія кампаніі інвестуюць у Афрыку больш за 23 млрд долараў, што дасць магчымасць павысіць экспарт афрыканскіх краін на 5,8 млрд долараў, стварыць 1 млрд долараў падатковых даходаў і прынесці выгаду больш 8,7 млн жыхароў кантынента.
Фонд быў заснаваны ў 2007 годзе пасля пекінскага саміту Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва-2006 для падтрымкі кітайскіх кампаній у Афрыцы. Яго першапачатковы памер складаў 5 млрд долараў.
Як паведаміла крыніца ў фондзе, на наступным этапе фонд мае намер пашыраць інвестыцыі ў Афрыку і ў далейшым садзейнічаць спалучэнню ініцыятывы "Пояс і шлях" з курсам развіцця Афрыкі ў мэтах паскарэння фарміравання больш моцнай супольнасці з адзіным лёсам Кітай-Афрыка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya