Такое меркаванне выказала старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам [3].
З кіраўніком дзяржавы старшыня Кангрэса абмеркавала будучы круглы стол, пытанні мясцовага самакіравання. "У выніку мы сышліся на думцы аб тым, што менавіта мясцовае самакіраванне мае вялікае значэнне, таму што з яго пачынаецца дзяржаўнае кіраванне", – падкрэсліла яна.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі паспяховае супрацоўніцтва, якое ўсталявалася паміж Саветам Еўропы і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Яна выказала надзею на плённы працяг гэтых адносін.
З нагоды запрашэння на будучыя Форумы рэгіёнаў у Беларусі яна адказала:
"Павінна ўдакладніць даты правядзення гэтых мерапрыемстваў. Калі ў мяне будзе такая магчымасць, буду рада прыехаць. Веру ў тое, што сувязі трэба ўсталёўваць з людзьмі. З імі трэба размаўляць, знаёміцца, таму што асабістыя зносіны – гэта заўсёды добрая адпраўная кропка для развіцця больш маштабных адносін", – дадала яна.
Гудрун Мослер-Цёрнстром адзначыла, што круглы стол 12 верасня будзе прысвечаны пытанням мясцовага самакіравання, дзе будуць абмяркоўвацца розныя мадэлі самакіравання і шляхі працы з беларускімі партнёрамі.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] http://zviazda.by/be/news/20180911/1536655581-belarus-hocha-blizhey-paznayomicca-z-vopytam-se-pa-myascovym-samakiravanni
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/gudrun-mosler-cyornstrom
[6] https://zviazda.by/be/tags/kangres-myascovyh-i-regiyanalnyh-ulad-saveta-europy