Ты любіш жывёл і пішаш вершы або прозу?
Магілёўскае аддзяленне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і дабрачыннае таварыства «Добрае сэрца» (пры падтрымцы часопіса «Метамарфозы» і групы «Добрая майстэрня») праводзяць літаратурны Інтэрнэт-конкурс «Мяккая лапа». Крайні тэрмін падачы работ – 4 кастрычніка, у Міжнародны дзень абароны жывёл.
Што трэба, каб падаць творы?
Проста дадацца ў групу конкурсу https://vk.com/myagkolap [1] і размясціць свой твор на сцяне групы. Або даслаць творы на электронны адрас конкурсу nathnenye@yandex.ru, а размесцім іх ўжо мы.
Якія работы прымаюцца?
- вершы – да 3-х вершаў ад аднаго аўтара.
- малая проза (да 3 стар.) – 1 тэкст ад аднаго аўтара.
Тэма ўсіх твораў – любоў да жывёл і абарона бяздомных жывёл. Вы можаце напісаць пра свайго хатняга гадаванца, сустрэчу з ім і ваша сяброўства, або проста пра любоў да пухнатага-хвастатага. Ці пра тое, як важна дапамагаць жывёлам, што апынуліся на вуліцы.
А яшчэ ў нас ёсць асаблівая намінацыя – «Хвост трубой». Проста зайдзіце ў групу «Добрае сэрца» https://vk.com/dobroe_serdce_mogilev [2], выберыце гадаванца, які шукае дом, і напішыце яго гісторыю – у вершах ці ў прозе, усё роўна! А потым размясціце верш або тэкст на сцяне конкурсу групы пры дапамозе функцыі «Падзяліцца» (або дашліце да нас на е-мэйл nathnenye@yandex.ru, і мы размесцім усё самі). Між іншым, менавіта ў гэтай рубрыцы мы прымаем вершы і малую прозу без абмежавання колькасці твораў!
Што атрымаюць аўтары?
1. Самыя лепшыя вершы і гісторыі будуць публікавацца ў групах «Саюза пісьменнікаў» і «Добрае сэрца» − вы не толькі атрымаеце чытачоў, але і, магчыма, рэальна дапаможаце каму-небудзь!
2. Тэксты пераможцаў будуць апублікаваныя ў газеце «Магілёўскія ведамасці» і на старонках нашага інфармацыйнага партнёра − часопіса «Свет жывёл».
3. Лепшыя тэксты прагучаць на адным з мерапрыемстваў «Добрага сэрца» − а гэта не толькі выступленне на адкрытай пляцоўцы, але і магчымасць дапамагчы самым-самым пухнатым яшчэ раз!
4. Выбраныя работы будуць узнагароджаны дыпломамі СПБ, дыпломамі часопіса «Свет жывёл» і прыемнымі сувенірамі ад нашага партнёра – майстры хэндмейда Аляксандры Юрків і яе групы «Добрая майстэрня» (https://vk.com/soap_mogilev [3]).
Спасылкі
[1] https://vk.com/myagkolap
[2] https://vk.com/dobroe_serdce_mogilev
[3] https://vk.com/soap_mogilev
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaraturny-konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/sayuz-pismennikau-belarusi
[6] https://zviazda.by/be/tags/zhyvely