Падчас гэтага тыдня Магілёўская вобласць будзе прымаць дэлегацыі і правядзе савет дзелавога супрацоўніцтва. Акрамя таго, запланаваны злёт студэнцкіх атрадаў і маладзёжная спартакіяда.
«Маладыя людзі будуць задзейнічаны ў рабоце ўсіх секцый, каб абмяркоўваць прыярытэты будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Пройдзе цікавы маладзёжны форум з удзелам дэлегацый з розных рэгіёнаў дзвюх дзяржаў. Чакаецца адкрыты дыялог, падчас якога мы падвядзём вынікі супрацоўніцтва і паставім задачы на сярэднетэрміновую перспектыву», — адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна на пасяджэнні беларускага і расійскага арганізацыйных камітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні форуму ў Магілёве. Было абмеркавана, што, калі ў горадзе не хопіць месцаў у гасцініцах, будуць задзейнічаны магчымасці Шклоўскага, Чавускага і іншых суседніх раёнаў.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya