Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам ва Узбекістан. Самалёт беларускага лідара вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
У Ташкенце кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перамовы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, якія пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Чакаецца, што бакі асноўную ўвагу нададуць пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю вытворчай кааперацыі і арганізацыі зборачных прадпрыемстваў па выпуску запатрабаванай ва Узбэкістане тэхнікі. На перамовах таксама будзе абмяркоўвацца ўмацаванне ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў - ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да гуманітарнай сферы і турызму. Размова пойдзе і аб развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва як эфектыўнага інструмента нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязяў. Плануецца, што прэзідэнты абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах і галінах.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan
[3] https://zviazda.by/be/tags/shaukat-mirziyoeu
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka