Праблема цыфравізацыі СМІ перайшла з разраду актуальнай у надзённую. Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі на XIII Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавая павестка для медыяпрасторы".
- Праблема цыфравізацыі СМІ стала на парадак дня даўно. Проста яе актуальнасць становіцца ўсё большай, і яна перайшла ў разрад надзённай. Наступаюць сацыяльныя медыя. Змяніліся ўмовы, парадыгма журналістыкі. Трэба шмат увагі надаваць новым формам працы. Гэта звязана не толькі з тэхналогіямі, але і з працэсам вытворчасці. Сёння трэба падумаць аб дыстрыбуцыі кантэнту, аб якасным медыамаркетынгу. Пра гэта і пагаворым на медыяфоруме, - адзначыў П. Лёгкі.
Ён падкрэсліў, што форум практыкаарыентаваны. Удзельнікі могуць атрымаць новыя веды, кампетэнцыі, абмяняцца вопытам, пагутарыць, устанавіць партнёрскія адносіны.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/pavel-legkiy-problema-tsifrovizatsii-smi-stala-zlobodnevnoy/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pavel-lyogki