На ХІІІ Беларускім міжнародным медыяфоруме “Партнёрства ў імя будучыні: лічбавая павестка для медыяпрасторы” заключаны шэраг дамоўленасцяў паміж беларускімі і замежнымі СМІ. Пра гэта распавёў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч па выніках пленарнага пасяджэння форуму.
Паводле слоў міністра, дасягнута пагадненне з выдавецкім домам “Камсамольская праўда” аб тым, што маладыя беларускія журналісты з рэгіёнаў змогуць праходзіць стажыроўку ў маскоўскай рэдакцыі выдання.
Будуць рэалізаваныя сумесныя адукацыйныя праекты з Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй “МІР”. Таксама днямі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж міжнародным радыё “Беларусь”, выдавецкім домам “Беларусь сегодня” і вядучым іграком сусветнага рынку навінаў – кітайскім інфармацыйным агенцтвам “Сіньхуа”. Выказалі пэўную зацікаўленасць у стратэгічным партнёрстве прадстаўнікі Манголіі і іншых краін.
– Аднак у межах форуму, акрамя пленарнага пасяджэння і панельных дыскусій, праходзіць яшчэ шэраг двухбаковых перагавораў, сустрэч у фармаце адзін на адзін, – нагадаў міністр, – якія, я мяркую, будуць мець плён і таксама, безумоўна, таксама паўплываюць на далейшае развіццё міжнароднага інфармацыйнага супрацоўніцтва.
XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавая павестка для медыяпрасторы" праходзіць 11-14 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці. Мерапрыемства ладзіцца ў кантэксце рэалізацыі задач цыфравізацыі прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, пабудовы лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, якасных зменаў у дзейнасці сучасных медыя. У медыяфоруме бяруць удзел кіраўнікі СМІ, вядомыя палітолагі, эксперты краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі ў рамках медыяфорума адзначыў праблему цыфравізацыі СМІ, якая сёння стала надзённай, перадае [4] агенцтва "Мінск-Навіны". - Наступаюць сацыяльныя медыя. Змяніліся ўмовы, парадыгма журналістыкі. Трэба шмат увагі надаваць новым формам працы. Гэта звязана не толькі з тэхналогіямі, але і з працэсам вытворчасці. Сёння трэба падумаць аб дыстрыбуцыі кантэнту, аб якасным медыамаркетынгу, - адзначыў Павел Лёгкі.
Таксама намеснік міністра закрануў [5] яшчэ адно актуальнае пытанне беларускай медыясферы - заканадаўства ў сферы СМІ. - Калі распрацоўваўся закон аб СМІ, дастаткова вялікая праца праводзілася па вывучэнні аналагічных заканадаўстваў іншых краін. Але не ўсё навелы, якія лічацца сучаснымі і актуальнымі, былі прынятыя ў нас, таму што ёсць асаблівасці нашай дзяржавы, нашы падыходы, нашы інтарэсы, у тым ліку нацыянальныя, якія павінны абараняцца гэтым законам. Усе краіны не могуць жыць па адзіных лекалах і правілах. Беларускае заканадаўства аб СМІ досыць сучаснае і адаптавана пад беларускія рэаліі, пад развіццё нашай медыяпрасторы, - цытуе Лёгкага БЕЛТА [6].
Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў [7], што інтэрнэт-рэсурсы з'яўляюцца эфектыўным інструментам фарміравання грамадскай думкі, піша БЕЛТА [6]. - Складаючы парадак дня медыяфоруму, думалі пра галоўнае - як прадставіць больш шырокую палітру кампетэнтных развагаў пра тое, што сёння адбываецца ў медыяпрасторы, - адзначыў ён
"Журналістаў часта абвінавачваюць у спробах маніпуляваць грамадскай свядомасцю, у нас бачаць арганізатараў інфармацыйных войнаў. Можа быць, усё значна прасцей і журналісты ўсяго толькі шукаюць праўду, імкнуцца на словах выбудаваць дарогу ад рэальнай рэчаіснасці да ідэалаў жыццёвага ўладкавання? Але часта здараецца так, што слова становіцца каталізатарам, з'яўляецца грозным зброяй, страляе ў сэрца, душы, пранізвае свядомасць", - падкрэсліў міністр.
Відэа і фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://minsknews.by/pavel-legkiy-problema-tsifrovizatsii-smi-stala-zlobodnevnoy/
[5] http://zviazda.by/be/news/20180912/1536748134-lyogki-belaruskae-zakanadaustva-ab-smi-suchasnae-i-adaptavana-pad-realii
[6] http://belta.by
[7] http://zviazda.by/be/news/20180912/1536742309-karlyukevich-vystupiu-na-xiii-belaruskim-mizhnarodnym-medyyaforume
[8] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-karlyukevich
[9] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi
[10] https://zviazda.by/be/tags/medyyaforum