На беларуска-узбекскім форуме дзелавога і рэгіянальнага супрацоўніцтва, які праходзіць у гэтыя дні ў Ташкенце, плануецца заключыць кантракты на $ 100 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам на палях форуму старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.
"Яшчэ некалькі тыдняў таму вялікая колькасць прадстаўнікоў узбекскага бізнесу пабывалі ў Беларусі, у абласных цэнтрах, на прадпрыемствах, і падрыхтавалі вельмі салідны партфель пагадненняў і кантрактаў, якія плануецца заключыць на форуме. Гэта каля 30 дакументаў, сума - каля $ 100 млн", - распавёў Уладзімір Улаховіч.
Паводле яго слоў, на форуме вядуць перамовы 78 беларускіх кампаній. Яшчэ больш як 150 прадпрыемстваў паўдзельнічаюць у выставе беларускіх вытворцаў Made in Belarus. "Мы ўпэўненыя, што і там будуць падпісаны пагадненні і кантракты, адкрыты новыя праекты", - дадаў кіраўнік БелГПП.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-ulahovich-0