Журналісты павінны быць у нейкай меры і маркетолагами. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар радыёстанцыі "Говорит Москва" Уладзімір Мамантаў.
"Я паглядзеў сёння шэраг навін па Беларусі і бачу, што выбар СМІ ці аўтараў адбываецца на новых умовах: хто першы, таго і чытаюць. Мы ж са сваёй "старадаўняй журналістыкай "- праверкай інфармацыі, высвятленнем іншага меркавання - прайграем, а сёння другіх у журналістыцы няма. Журналістам трэба станавіцца больш хуткімі, даступнымі, мець сувязь з чытачамі", - сказаў ён.
Уладзімір Мамантаў не адмаўляе неабходнасці аналітыкі ў СМІ, але і яна павінна змяніцца - трэба аналізаваць хутка і гранічна востра, больш за тое, дасціпна, чапляючы чытача.
Ён таксама адзначыў актуальнасць павесткі беларускага медыяфоруму. "Лічбавыя тэхналогіі - рэч добрая, але трэба разумець, як іх выкарыстоўваць, каб захаваць агульную культурную прастору", - сказаў ён.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/medyyaforum