Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння адразу пасля прылёту ў Ташкент ўсклаў кветкі да Манумента Незалежнасці і гуманізму і помніка Першаму Прэзідэнту Узбекістана Ісламу Карымаву.
Манумент Незалежнасці і гуманізму усталяваны ў Ташкенце ў пачатку 1990-х на пастамент помніка Леніну і ўяўляе сабой упрыгожаную арнаментам металічную сферу, на якой намаляваная карта Узбекістана.
У 2005 годзе падчас рэканструкцыі плошчы манумент дапоўнілі скульптурай шчаслівай маці з немаўлём на руках. Жанчына - вобраз краіны, а дзіця сімвалізуе будучыню.
Помнік Ісламу Карымаву з'явіўся ва ўзбекскай сталіцы ў жніўні 2017 года. Ён размешчаны на тэрыторыі яго былой рабочай рэзідэнцыі "Аксарой". Там таксама плануюць пабудаваць навукова-асветніцкі мемарыяльны комплекс.
Помнікі Першаму Прэзідэнту Узбекістана таксама ўстаноўлены ў гарадах Каршы і Самарканд, дзе ён працаваў доўгі час.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan