Еўрапейскі саюз гатовы да перамоваў з Беларуссю па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, заявіла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын ў сераду ў Мінску.
"Наколькі я ведаю, мы чакаем зараз адказу ад Міністэрства замежных спраў. Але мы са свайго боку гатовы да гэтых перамоваў", - сказала Андрэа Віктарын.
Чарговы этап перамоў павінен прайсці ў гэтым месяцы ў Брусэлі, дакладная дата пакуль не вядомая.
Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму пачаліся ў 2014 годзе. Чакаецца, што вынікам стане не толькі спрашчэнне атрымання беларусамі візаў, але і іх патанненне. Працэс ўвязваецца з падпісаннем пагаднення аб рэадмісіі - згодзе дзяржавы на прыём сваіх грамадзян, якія падлягаюць дэпартацыі з-за мяжы.
sb.by [1]
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/es-gotov-k-peregovoram-s-belarusyu-ob-uproshchenii-vizovogo-rezhima.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/es
[3] https://zviazda.by/be/tags/vizy