Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by [4] або 3belarus.by [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Ці ведалі вы, што:
падвячорак — ежа для спажывання паміж абедам і вячэрай;
тлум — шум, сумятня;
зрынаць — скідаць, звальваць уніз;
ва́дзіць (разм.) — шкодзіць, перашкаджаць;
валога (устарэл.) — поліўка з малака, разведзенага вадой;
дзядоўнік — зараснік дзядоў — пустазелля з калючым лісцем;
хоць касой касі — вельмі шмат нечага, у вялікай колькасці (беларускія сінонімы: як ігліцы ў бары, як насеяна; рускія адпаведнікі: видимо-невидимо, куры не клюют);
дзіву давацца — вельмі моцна з нечага дзівіцца, нечаму здзіўляцца (беларусы яшчэ скажуць: разяўляць рот, рабіць вялікія вочы; рускія: делать большие глаза).
Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by [4] або 3belarus.by [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://tvrgomel.by/
[5] http://3belarus.by/
[6] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0