Удзень сталічным міліцыянерам паступіла паведамленне ад супрацоўніка банка: пашкоджаны банкамат, размешчаны на вуліцы Кальцова. Пры вонкавым аглядзе апошняга былі выяўлены пашкоджанні панэлі пад маніторам. Пасля правядзення інкасацыі і інвентарызацыі было ўстаноўлена знікненне каля 83 тысяч рублёў.
Наступным днём пасля гадзіны ночы паступіў сігнал аб збоі ў рабоце банкамата, размешчанага на вуліцы Кунцаўшчына. Нарадам патрульна-паставой службы Фрунзенскага РУУС г. Мінска каля яго быў затрыманы 27-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі, у якога пры асабістым вобыску канфіскавалі больш за 146 тысяч рублёў, два мабільныя тэлефоны, усё неабходнае для атрымання доступу да грашовых сродкаў, пашпарт, пальчаткі, ізаляцыйную стужку чорнага колеру для заклейвання відэакамеры, заплечнік, ключ ад нумара ў сталічнай гасцініцы і іншыя асабістыя рэчы. Была праведзена інкасацыя банкамата. Астатак у ім склаў крыху больш за 120 тысяч рублёў.
Устаноўлена, што малады чалавек прыбыў у нашу краіну ў гэтым месяцы, раней ён не судзімы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/bankamaty