Да 25 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі ў выхадныя, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі і радыеактыўнага забруджвання навакольнага асяроддзя маніторынгу Мінпрыроды.
У суботу, 15 верасня, тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 6 па поўначы да плюс 15 па поўдні. Днём будзе ў асноўным 14—21 градус вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 22—25 градусаў цяпла.
У нядзелю, 16 верасня, надвор'е палепшыцца, але стане халадней. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 6—13 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 15—22 градусы цяпла.
У панядзелак, 17 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у паўночных раёнах краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 градусаў вышэй за нуль, днём — 17—24 градусы цяпла.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore