У сталічную міліцыю звярнулася кіраўніцтва аднаго з прадпрыемстваў горада з просьбай устанавіць асобу, якая цягам некалькі дзён з фантана, размешчанага па вуліцы Парыжскай камуны, здзейсніла крадзеж пяці распыляльнікаў агульным коштам больш за 1250 рублёў.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што да гэтага датычны раней неаднаразова судзімы 46-гадовы жыхар сталіцы. Скрадзеныя распыляльнікі ён здаў у пункт нарыхтоўкі другаснай сыравіны. Міліцыянера таксама ўстанавілі, што гэты ж грамадзянін з гэтага ж фантана раней скраў яшчэ тры распыляльнікі агульным коштам больш за тысячу рублёў. Як паведамілі ў Цэнтральным РУУС г. Мінска, мінчаніну за зробленае пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, ці арышту, ці абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni