Валютныя рэзервы Кітая скараціліся.
У жніўні валютныя рэзервы Кітая склалі 3,1 трлн долараў, скараціўшыся на 0,26 працэнта або 8,2 млрд долараў у параўнанні з ліпенем, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Пра гэта паведаміў Народны банк Кітая (НБК). Дзяржаўнае кіраванне валютнага кантролю (ДУВК) КНР назвала прычынамі скарачэння валютных рэзерваў павышэнне індэкса долара ЗША, нявызначанасць у знешняй абстаноўцы і глабальныя гандлёвыя канфлікты.
З пачатку бягучага года на міжнародным фінансавым рынку назіраюцца моцныя ваганні, аднак валютныя рэзервы Кітая ў цэлым заставаліся стабільнымі дзякуючы ўстойліваму і пазітыўнаму развіццю эканомікі, а таксама павышэнню гнуткасці абменнага курсу юаня, паведамляецца на сайце ДУВК.
У Кітая ёсць умовы і магчымасці для падтрымання ў будучыні упэўненых і стабільных тэмпаў росту эканомікі, і валютныя рэзервы краіны таксама ў цэлым застануцца стабільнымі, заявілі ў ДУВК.
Паводле дадзеных НБК, у канцы жніўня запасы золата ў краіне захаваліся на ранейшым узроўні ў 59,24 млн унцый, што складае каля 71,2 млрд долараў у вартасным выражэнні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya