Гэта неабходна для таго, каб пераканацца ў яе тэхнічнай працаздольнасці і якаснай спрацоўцы ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў, паведамілі ў МНС.
Падобныя мерапрыемствы праводзяцца двойчы ў год. Гук, які яны выдаюць, распаўсюджваецца ў радыусе 300-400 метраў і з'яўляецца папераджальным сігналам грамадзянскай абароны аб небяспецы. Ён гаворыць “Увага ўсім!”. Пачуўшы яго, трэба ўключыць радыёпрыёмнікі або тэлевізары і праслухаць паведамленне.
У бліжэйшую сераду пры ўключэнні сірэн жыхароў і гасцей рэгіёну просім не паддавацца паніцы і з разуменнем паставіцца да праводзімай праверкі. Таксама абвестка будзе праходзіць праз каналы эфірнага і кабельнага тэлебачання, радыёвяшчання.
Выкарыстанне розных сродкаў давядзення інфармацыі дазваляе значна павысіць эфектыўнасць абвесткі ў выпадку НС і, адпаведна, мінімізаваць непажаданыя наступствы”.
Усяго ў Гродзенскай вобласці больш за 500 электрасірэн. Яны ўстаноўлены ва ўсіх населеных пунктах, дзе колькасць пражываючых складае 300 і больш чалавек.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc