ТАА "Навукова-вытворчы цэнтр БелАграГен" зарэгістравана ў якасці рэзідэнта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце [1] парка.
Новы рэзідэнт пабудуе завод па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, што будзе адпавядаць правілам належнай вытворчай практыкі (GMP). Гэта дасць магчымасць рэгістраваць выпускаемую прадукцыю ў замежных краінах і актыўна ажыццяўляць пастаўкі на экспарт. Каля 70 працэнтаў прадукцыі плануецца экспартаваць.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай каля 80 кв. км з асаблівым прававым рэжымам для камфортных умоў вядзення бізнесу.
Спасылкі
[1] http://industrialpark.by/ru/event/novyj-rezident-zaregistrirovan-v-parke
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-kamen-0