27 кілаграмаў рыбы вылавіў сеткамі на вадаёме каля вёскі Палачаны 45-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна. Браканьера затрымалі дзяржінспектары.
З 40 асобін ў незаконным улове — 14 адборных ліней і 13 асобін рэдкага залатога карася. Па інфармацыі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, мужчына ўжо неаднаразова пападаўся з забароненымі прыладамі лоўлі і атрымліваў буйныя штрафы. На гэты раз нанесеная ім шкода склала больш за 4,2 тысячы рублёў. Вырашаецца пытанне крымінальнай адказнасці затрыманага.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brakanerstva