Расійскія праваахоўнікі будуць задзейнічаны на маючых адбыцца буйных спартыўных падзеях у Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы.
"Расійскія калегі з Міністэрства ўнутраных спраў дэлегуюць нам сваіх супрацоўнікаў на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету па хакеі. Гэта, безумоўна, павысіць эфектыўнасць прымаемых мер па забеспячэнні грамадскага парадку", - падкрэсліў Ігар Шуневіч. Ён таксама адзначыў, што плануецца прыцягнуць праваахоўнікаў з некаторых іншых краін.
Пры падтрымцы праваахоўных органаў суседніх краін, у першую чаргу Расіі, будзе зроблена ўсё магчымае, каб выключыць ўскладненні аператыўнай абстаноўкі падчас буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў, перакананы кіраўнік МУС Беларусі.
Міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Калакольцаў выказаў падзяку беларускім калегам за садзейнічанне пры падрыхтоўцы і падчас правядзення чэмпіянату свету па футболе і паведаміў, што накіраваў прапанову ў МУС Беларусі ўзнагародзіць задзейнічаных супрацоўнікаў міліцыі за іх працу.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya