Парк ААТ "Мінаблаўтатранс" да канца года папоўняць 126 аўтобусаў, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Уладзімір Федаровіч.
Будзе закуплена тэхніка вытворчасці МАЗ, "Івека", "Мэрсэдэс", "Газель". Да II Еўрапейскіх гульняў чакаюцца пастаўкі яшчэ 19 адзінак рухомага складу: 9 аўтобусаў МАЗ-251 умяшчальнасцю 49 месцаў, 10 - Івека на 29 месцаў. "Мы з'яўляемся афіцыйнымі перавозчыкамі II Еўрапейскіх гульняў. У нас ёсць вопыт працы на падобных мерапрыемствах, у прыватнасці, на Алімпіядзе ў Сочы", - падкрэсліў Уладзімір Федаровіч.
Таксама прадпрыемства прапрацоўвае новыя маршруты з улікам меркавання жыхароў, павялічвае экспарт турыстычных паслуг. "Напрыклад, развіваем турыстычную сетку ў Нясвіжскім і Капыльскім раёнах. У бягучым годзе план па экспарце выканалі на 110%", - распавёў ён.
ААТ "Мінаблаўтатранс" ажыццяўляе пасажырскія і грузавыя перавозкі, прапануе турыстычныя паслугі па маршрутах у краіны ЕС і СНД, арганізуе навучанне вадзіцеляў, правядзенне тэхагляду і рамонту машын.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/minablautatrans