Улады КНДР і Рэспублікі Карэя дамовіліся аб пачатку вываду вайскоўцаў з дэмілітарызаванай зоны, а таксама аб раззбраенні персаналу пагранічнага пункта Пханмунджом.
«Абодва бакі дамовіліся цалкам вывесці назіральныя пункты Поўдня і Поўначы на адлегласці бліжэй 1 кіламетра ў якасці эксперыментальных мер для поўнага вываду з дэмілітарызаванай зоны наглядальных пастоў», - гаворыцца ў падпісаным бакамі дакуменце.
У пагадненні таксама агаворваецца стварэнне ў прыгранічных раёнах Жоўтага і Японскага мораў спецыяльнай 80-кіламетровай зоны, дзе не будуць праводзіцца ваенныя вучэнні. Акрамя гэтага, плануецца стварыць сумесную вайсковую камісію з мэтай вырашэння пытанняў па ўсталяванні ўзаемнага даверу.
gazeta.ru [1]
Спасылкі
[1] http://gazeta.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/kndr
[3] https://zviazda.by/be/tags/paudnyovaya-kareya