Візіт амерыканскіх кангрэсменаў у Беларусь можа адбыцца да канца года. Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
На палях форуму, які праходзіў гэтым летам у Берліне, адбылася сустрэча з амерыканскімі кангрэсменамі, якія цёпла і пазітыўна адклікаліся пра Беларусь і выказалі зацікаўленасць наведаць краіну, распавёў старшыня Палаты прадстаўнікоў. "Мы накіравалі ім адпаведнае запрашэнне. Не выключана, што да канца года гэты візіт адбудзецца", - адзначыў спікер.
Беларускія парламентарыі адкрытыя для развіцця дыялогу з амерыканскімі калегамі. "У любым выпадку нашы кантакты працягнуцца, паколькі нас ужо запрасілі прыняць удзел у чарговым парламенцкім форуме, які пройдзе ў снежні бягучага года ў Вашынгтоне", - звярнуў увагу Уладзімір Андрэйчанка.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/kangres-zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus