Сёння ў Мінску пачаўся рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства на званне лепшага супрацоўніка крымінальнага вышуку, прымеркаваны да 100-годдзя з дня ўтварэння службы.
На працягу некалькіх дзён на базе Акадэміі МУС за званне мацнейшага будуць змагацца 20 супрацоўнікаў тэрытарыяльных падраздзяленняў — лідараў рэгіянальных этапаў спаборніцтваў, паведамілі ў МУС. Удзельнікам трэба прадэманстраваць прафесійнае майстэрства ў спецыяльнай, фізічнай і агнявой падрыхтоўцы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus