Жыхар Баранавіцкага раёна выкапаў у агародзе боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Выпадак адбыўся 18 верасня ў вёсцы Вызорок. Раніцай мясцовы жыхар на прысядзібным участку апрацоўваў глебу. На свежаўзаранай зямлі ўбачыў падобны на боепрыпас прадмет. Аб падазронай знаходцы мужчына паведаміў у міліцыю. На месца выехала сапёрна-піратэхнічная група в / ч 7404, спецыялісты якой вызначылі, што гэта 105-мм артылерыйскі снарад часоў вайны. Боепрыпас знішчаны.
У гэты ж дзень такі выпадак адбыўся ў Івацэвіцкім раёне. На могілках паблізу вёскі Размеркі былі знойдзеныя тры 75-мм артснарады, якія таксама праляжалі ў зямлі больш за 70 гадоў. Сапёры знішчылі боепрыпасы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/baranavicki-rayon