Адзін з выхадаў станцыі метро "Няміга" ў Мінску 19 верасня закрываецца на рамонт, паведамілі ў метрапалітэне.
Работы будуць праводзіцца да 1 кастрычніка на запрашальнай пляцоўцы ў напрамку Сабора ў бок вул. Зыбіцкай.
"Пасажыры ў гэты час могуць скарыстацца выхадам у бок пуцеправода вул. Леніна - пр. Пераможцаў", - адзначылі ў сталічнай падземцы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten