25-я міжнародная спецыялізаваная выстава абсталявання і тэхналогій для лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці "Дрэваапрацоўка-2018" пройдзе ў Мінску 25-28 верасня, паведамілі ў ЗАТ "Мінскэкспа".
Экспанентамі стануць больш за 100 кампаній з 17 краін: Беларусі, Аўстрыі, Італіі, Германіі, Расіі, Славеніі, Кітая, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Турцыі, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Швейцарыі, Фінляндыі, Эстоніі. Больш за 50% удзельнікаў - замежныя прадстаўнікі.
Наведвальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца са сродкамі для транспарціроўкі, складзіравання і камплектавання вырабаў, станкамі для спецыяльных відаў апрацоўкі і вырабу прадукцыі. Сярод экспанатаў - прылады для апрацоўкі драўніны, вырабы для аснасткі станкоў, тэхнічныя сродкі для ўтылізацыі драўняных адходаў, вытворчасці энергіі з драўнянага паліва, сродкі для энергазберажэння, аховы навакольнага асяроддзя, праграмнае забеспячэнне і інш. На стэндах кампаній-удзельнікаў можна будзе знайсці новыя тэхнічныя распрацоўкі па аснашчэнню ўсяго вытворчага цыклу ад нарыхтоўкі драўніны да глыбокай перапрацоўкі драўнянай сыравіны.
Праблема выкарыстання драўняных адходаў у энергетыцы з году ў год прыцягвае ўсё большую ўвагу ў сілу актуальнасці пытанняў пошуку альтэрнатыўных энергарэсурсаў. Таму на выставе арганізаваны спецыялізаваны салон "Біяэнергетыка-2018". Яго тэматычнае напаўненне - тэхналогіі і абсталяванне для вытворчасці і спальвання розных відаў біяпаліва, аднаўляльныя крыніцы энергіі, біямаса, біяпрацэсы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava