Японская анлайн-біржа абмену крыптавалют Tech Bureau Corp. заявіла аб тым, што пасля несанкцыянаванага пранікнення на платформу зламыснікаў з сэрвісу была скрадзеная віртуальная валюта трох тыпаў, у тым ліку біткоін, на суму, роўную 6,7 млрд ен ($ 60 млн).
Абменная пляцоўка сэрвісу, як удакладнілі ў прэс-службе, была ўзламаная ў мінулую пятніцу, 14 верасня. Злачынцы атакавалі яе на працягу прыкладна дзвюх гадзін - з 17:00 да 19:00 па мясцовым часе. Анамалію ў сістэме прадстаўнікі Tech Bureau выявілі толькі 17 верасня. На наступны дзень, па інфармацыі прадстаўнікоў сэрвісу, у Tech Bureau даведаліся, колькі крыптавалюты было скрадзена падчас узлому.
Адразу пасля гэтага кампанія прыпыніла ўсе аперацыі па рахунках. Большая частка выкрадзеных сродкаў (4,5 млрд ен, або $ 40 млн) захоўвалася як дэпазіты кліентаў пляцоўкі.
РБК [1]
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/finances/20/09/2018/5ba30e539a7947e9fe62cf92
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryptavalyuta