У касах ААТ "АСБ Беларусбанк" з 1 кастрычніка ўводзіцца камісія за некаторыя плацяжы ў адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы, паведамілі ў аддзеле камунікацый банка.
Камісія ў памеры Br1 будзе спаганяцца пры кожным плацяжы за навучанне, паркоўку, паслугі інтэрнэту і г.д. Бясплатна гэтыя плацяжы можна будзе выконваць у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання: інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, інфакіёсках.
Найбольш запатрабаваныя ў насельніцтва плацяжы - аплата камунальных паслуг і гарадскога тэлефона - застануцца бясплатнымі. Узнагароджанне таксама не будзе збірацца за плацяжы ў бюджэт (падаткі, зборы, пошліны, штрафы), на карысць грамадскіх аб'яднанняў, Беларусбанка, на дабрачынныя рахункі, у выглядзе узносаў страхавымі агентамі. Камісія не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
"Павелічэнне долі безнаяўных плацяжоў, прымяненне сучасных тэхналогій і спосабаў аплаты - ключавыя напрамкі развіцця сістэмы безнаяўных разлікаў у краіне. Беларусбанк распрацоўвае інавацыйныя прадукты, пастаянна ўдасканальваючы дзейсныя, з мэтай павышэння зацікаўленасці насельніцтва ў захоўванні грашовых сродкаў на банкаўскіх рахунках, а таксама для фарміравання даверу кліентаў да сучасных плацежных інструментаў", - адзначылі ў аддзеле камунікацый.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/arip
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarusbank