Заказ асобных наміналаў мадыфікаваных банкнот і ўвод іх у абарачэнне будуць ажыццёўлены ў 2019-2020 гг. у рамках работы па падтрыманні правільнага наміналу наяўных грошай у звароце і забеспячэнню эканомікі дастатковай колькасцю банкнот і манет розных наміналаў.
Выявы архітэктурных збудаванняў на асабовых баках мадыфікаваных банкнот будуць прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам з указаннем назвы намаляваных архітэктурных збудаванняў. Таксама на мадыфікаваных банкнотах будуць выключаныя рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча.
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі на банкноце наміналам 50 рублёў надпіс «ПЯЦЬДЗЕСЯТ» будзе выпраўленая на «пяцьдзЯсят».
Акрамя таго, на банкнотах будзе паказаны год планаванага выпуску ў абарачэнне: замест «2009» для банкнот наміналамі 5 і 10 рублёў - «2019», для банкнот наміналамі 20 і 50 рублёў - «2020».
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/u-belorusskih-banknot-izmenitsya-vneshniy-vid/
[2] https://zviazda.by/be/tags/banknoty