Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20-21 верасня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю.
Плануецца, што ў Сочы 21 верасня адбудуцца беларуска-расійскія перамовы на вышэйшым узроўні з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце "сам-насам".
На парадак дня будзе вынесена актуальная тэматыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Чакаецца, што бакі падрабязна разгледзяць пытанні па шырокім коле напрамкаў, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, па саюзнай і інтэграцыйнай тэматыцы.
president.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/rabochij-vizit-v-rossijskuju-federatsiju-19519/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin