У Ташкенцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Нізамі адбылося ўрачыстае адкрыццё сумеснага беларуска-узбекскага адукацыйнага цэнтра. Мерапрыемства праходзіла пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан.
Плануецца, што Цэнтр стане пляцоўкай для развіцця і ўмацавання беларуска-узбекскага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і культуры. Адзін з найбліжэйшых напрамкаў для ўзаемадзеяння — рэалізацыя сумеснага навукова-адукацыйнага праекта “Удзел ураджэнцаў Узбекістана ў партызанскім руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Таксама ў Ташкенцкім педуніверсітэце былі падпісаны дадатковыя пагадненні да мемарандума аб супрацоўніцтве. Яны тычыцца сумеснай рэалізацыі адукацыйнай праграмы па спецыяльнасці “Лагапедыя” і сумеснага навукова-адукацыйнаога праекта ў рамках праграмы II ступені вышэйшай адукацыі ў сеткавай форме ўзаемадзеяння па спецыяльнасцях “Інклюзіўная адукацыя” і “Карэкцыйная педагогіка”.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/tashkent
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya