Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Сочы.
У аэрапорце кіраўніка дзяржавы сустракалі губернатар Краснадарскага края Веніямін Кандрацьеў, мэр Сочы Анатоль Пахомаў.
Як паведамлялася [1], 21 верасня пройдуць беларуска-расійскія перагаворы на вышэйшым узроўні з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце сам-насам.
Бакі абмяркуюць развіццё адносін у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, праблематыку гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, па саюзнай і інтэграцыйнай тэматыцы.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180920/1537442866-alyaksandr-lukashenka-20-21-verasnya-zrobic-rabochy-vizit-u-rasiyu
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka