Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг памёр ва ўзросце 61 года, паведамляе VN Express, спасылаючыся на крыніцы ва ўрадзе.
Ён памёр раніцай 21 верасня ў цэнтральным вайсковым шпіталі ў Ханоі. Па інфармацыі выдання, палітык знаходзіўся ў крытычным стане.
Чан Дай Куанг быў прафесарам у галіне права і дасканала валодаў кітайскай мовай. У 2011 годзе яго прызначылі міністрам грамадскай бяспекі.
Палітык займаў прэзідэнцкае крэсла з красавіка 2016 года.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://iz.ru/791553/2018-09-21/umer-prezident-vetnama
[3] https://zviazda.by/be/tags/vetnam
[4] https://zviazda.by/be/tags/chan-day-kuang