Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у Сочы сустрэўся з кіраўніком расійскага ўрада Дзмітрыем Мядзведзевым.
"Я ўдзячны вам, што вы знайшлі час сёння сустрэцца, каб мы маглі працягнуць абмеркаванне тых пытанняў, якое мы пачалі ў ходзе нашых тэлефонных перамоваў. Нашы намеснікі працавалі ў гэты час па пытаннях, якія яны курыруюць. І ваша прапанова аб тым, што група высокага ўзроўню павінна быць каардынатарам ўсіх пытанняў, ужо сёння ўвасабляецца. Ігар Петрышэнка далажыў мне, што група ўжо працуе. І новы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч ўжо таксама ўключыўся ў гэтую працу", - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.
Сяргей Румас таксама прапанаваў перад сустрэчай прэзідэнтаў дзвюх краін зверыць пазіцыі. "Ці правільна мы разумеем тое, што напрацавалі нашы віцэ-прэм'еры. Для таго, каб палегчыць працу ўжо на шырокай сустрэчы ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў", - адзначыў ён.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-myadzvedzeu