У Мінску на чыгуначнай станцыі "Інстытут Культуры" грузавым цягніком, якія рухаўся па маршруце Орша - Мінск, быў траўмаваны 22-гадовы жыхар сталіцы, паведаміла інспектар прафілактыкі Мінскага АУС на транспарце Аксана Ульчыц.
Інцыдэнт адбыўся 14 верасня прыблізна ў 22.30. У момант наезду малады чалавек знаходзіўся прама ў чыгуначнай каляіне. Машыніст цягніка падаваў гукавы сігнал, мужчына на яго не рэагаваў. Нягледзячы на экстранае тармажэнне, прадухіліць наезд на чалавека не ўдалося. Пацярпелы застаўся жывы. З дыягназам закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, шматлікімі ранамі твару і цела ён быў дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
Як патлумачыў малады чалавек, ён вяртаўся з працы, выпіў гарэлкі. Ап'янеўшы, перастаў арыентавацца ў навакольным становішчы. Тое, што знаходзіўся на чыгуначных пуцях, ён не разумеў, распавяла Аксана Ульчыц.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/bch