На 53-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр нязменны старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі.
Анатоль Капскі нарадзіўся ў вёсцы Дуброва Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасці ў прамысловасці, быў слухачом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пяць гадоў прапрацаваў генеральным дырэктарам ТАА «Сталкер», быў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы ТАА «БАТЭ». З чэрвеня 2005 года - генеральны дырэктар ААТ «БАТЭ».
pressball.by [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://www.pressball.by/news/football/306433
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/bate