Паліва на аўтазаправачных станцыях у Беларусі з 23 верасня падаражэе на 1 капейку, паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".
Такім чынам, кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,36, АІ-95-К5-Еўра - Br1,44, АІ-98-К5-Еўра - Br1,65, дызельнага паліва - Br1,44.
У "Белнафтахіме" адзначылі, што канцэрн працягвае рэалізацыю палітыкі, накіраванай на паэтапнае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва, з улікам росту цэны на нафту ў мэтах кампенсацыі ўзрослых выдаткаў НПЗ на набыццё вуглевадароднай сыравіны.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/autamabilnae-paliva-0