Паводле даных сэрвісу "Яндэкс.Пробкі", Мінск затрымаўся ў 9-бальных заторах. Асабліва ўскладнены рух у цэнтры сталіцы.
Транспартную абстаноўку пагоршылі дробныя аварыі і дождж. Рух сур'ёзна абцяжараны ў цэнтры сталіцы, а таксама на МКАД у раёне аварыйнага пуцеправода ў Лошыцы.
Нагадаем, на панядзелак, 24 верасня, у Беларусі было абвешчана штармавое папярэджанне. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца працяглыя моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м / с, месцамі да 22-27 м / с.
AUTO.TUT.BY [1]
Спасылкі
[1] https://auto.tut.by/news/road/609010.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zator