За плацяжы менавіта ў касах банка з 1 кастрычніка ўводзіцца камісія, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе гэтай фінансавай установы. Найбольш запатрабаваныя плацяжы, якія насельніцтва ажыццяўляе ў аддзяленнях банка, у прыватнасці аплата камунальных паслуг і гарадскога тэлефона, застануцца бясплатнымі.
Акрамя таго, узнагарода не будзе спаганяцца з ветэранаў ВАВ, а таксама за плацяжы:
Ва ўсіх астатніх выпадках камісія за кожны плацеж (напрыклад, за навучанне, паркоўку, паслугі інтэрнэту) у касе банка абыдзецца ў 1 рубель.
Згаданы артыкул выдаткаў можна выключыць. Усе плацяжы, за якія будзе ўведзена ўзнагароджанне, можна зрабіць бясплатна ў інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, інфакіёсках. З 16 ліпеня 2018 года Беларусбанк адмяніў спагнанне ўзнагароджання за рэгістрацыю ў сістэме Інтэрнэт-банкінг, у тым ліку on-lіne-рэгістрацыю і выдачу карты кодаў на месцы ў аддзяленні, пры рэгістрацыі ў сістэме.
У рамках развіцця лічбавых тэхналогій з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў Беларусбанкам рэалізаваная магчымасць аплаты тавараў і паслуг з дапамогай сэрвісаў Belarusbank Pay, Samsung Pay, а таксама QR-кода, у тым ліку ў праграме мабільны банкінг паслугі ў сістэме АРІП. Гэта зручна, бяспечна, хутка.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusbank