Паслы 28 краін Еўрапейскага саюза на бліжэйшым паседжанні 26 верасня маюць намер зацвердзіць новы механізм санкцый за ўжыванне хімічнай зброі, паведамляе Reuters.
Па дадзеных агенцтва, ідэя стварыць такі механізм зыходзіць ад Францыі. Мяркуецца, што гэта дазволіць Бруселю хутчэй уводзіць санкцыі ў дачыненні да канкрэтных асоб у любым пункце свету, незалежна ад грамадзянства, спыняючы іх актывы на тэрыторыі краін ЕС, калі такія маюцца, а таксама забараняючы ім уезд у краіны саюза.
Акрамя таго, новы рэжым санкцый за ўжыванне хімічнай зброі можа быць дапоўнены механізмам пакарання за парушэнне правоў чалавека.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/es
[3] https://zviazda.by/be/tags/sanckyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/himichnaya-zbroya