Паводле аператыўных даных, з прычыны парываў ветру (да 21 м / с) пашкоджаны дах 1 жылога дома і 1 сельскагаспадарчага будынка. Работнікі МНС і іншых арганізацый 44 разы выязджалі на ліквідацыю наступстваў падзення дрэў. Зафіксаваныя падзення дрэў у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, у выніку якіх пашкоджаны 6 легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і прыбіранні дрэў.
У 13:50 паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнергіі ў г.п. Лельчыцы Гомельскай вобласці. А 15:00 электразабеспячэнне спажыўцоў адноўлена. Прычына адключэння - падзенне дрэва на высакавольтную лінію 110 кВ.
Па дадзеных ДВА «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі рэспублікі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 488 населеных пунктаў. Усе адключэнні аператыўна ліквідаваны.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца сёння і заўтра.
mchs.gov.by [1]
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/217775/
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyklon
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns