Міністэрства энергетыкі Беларусі пацвярджае гатоўнасць да дыялогу з Літвой па пытаннях, звязаных з АЭС у Астраўцы, паведаміла журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга Лілія Дулінец сёння на Дні атамных тэхналогій у БДУ.
"Мы заўсёды гатовыя да дыялогу з Літвой і на ўсе пытанні адказваем. Вы ведаеце пазіцыю Літвы, тым не менш дыялог мы вядзем. У рэжыме добрасуседства адказваем на ўсе пытанні", - сказала Лілія Дулінец.
Паводле яе інфармацыі, разгляд беларуска-літоўскага пытання плануецца працягнуць на чарговым пасяджэнні ў рамках Канвенцыі Эспа, якое намечана на люты 2019 года ў Жэневе. З беларускага боку гэта пытанне курыруе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0