Развітанне з прэзідэнтам краіны Чан Дай Куангам, які памёр [1] 21 верасня ва ўзросце 61 года пасля працяглай хваробы, праходзіць у В'етнаме.
Памінальныя жалобныя мерапрыемствы адначасова праходзяць у паўднёвым в'етнамскім горадзе Хашымін і на малой радзіме прэзідэнта - у павеце Кімшон паўночнай правінцыі Ніньбінь, размешчанай у 90 км на поўдзень ад Ханоя. Там жа 27 верасня адбуддзецца пахаванне Чан Дай Куанга.
У сувязі са смерцю кіраўніка дзяржавы ў В'етнаме абвешчана агульнанацыянальная жалоба 26 і 27 верасня.
Захворванне ў Чан Дай Куанга было выяўлена ў ліпені мінулага года. Прэзідэнт лячыўся на радзіме, шэсць разоў ездзіў на лячэнне ў Японію. Аднак намаганні медыкаў апынуліся марнымі, і хвароба хутка прагрэсавала. 20 верасня стан здароўя Чан Дай Куанга рэзка пагоршыўся, ён быў дастаўлены ў Ханойскі цэнтральны ваенны шпіталь. Увечары таго ж дня прэзідэнт трапіў у кому і 21 верасня, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр.
Чан Дай Куанг узначаліў краіну ў красавіку 2016 года. Да гэтага з 2011 года ён займаў пасаду міністра грамадскай бяспекі СРВ.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180921/1537513308-pamyor-prezident-vetnama-chan-day-kuang
[2] http://tass.ru
[3] http://belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/chan-day-kuang
[5] https://zviazda.by/be/tags/vetnam