VI Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.
Эксперты абмяркуюць пытанні лічбавай трансфармацыі энергетыкі, сеткавай інфраструктуры, кстойлівага гарадскога энергазабеспячэння і экалогіі, стварэння і развіцця "разумных гарадоў", павышэння энергаэфектыўнасці, развіцця аднаўляльнай энергетыкі.
Праграмай форуму запланаваны панэльныя дыскусіі "Новая энергетычная палітыка ў гарадах", "Тэхналогіі назапашвання энергіі і зліццё сектараў", "Дыгіталізацыя і кіраванне сеткамі", "Магчымасці фінансавання праектаў у сферы аднаўляльных крыніц энергіі і энергаэфектыўнасці".
"Форум накіраваны на ўмацаванне ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў і нямецкіх кампаній, ўкараненне найноўшых тэхналогій, асваенне вытворчасці інавацыйнай прадукцыі і прыцягненне ў Беларусь замежных інвестыцый", - адзначылі ў прэс-службе.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/energetyka