Стварае майстрыха з Сучжоу.
Вышываныя карціны Чэнь Інхуа складана адрозніць ад сапраўдных прадметаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. [3]
Чэнь Інхуа, кітаянка з горада Сучжоу, які славіцца сваёй вышыўкай, у дасканаласці валодае ўнікальным рамяством. Яна вышывае не толькі традыцыйныя кітайскія карціны з птушкамі і кветкамі, але і еўрапейскія палотны.
Каб паказаць зачараванне космасу, Чэнь Інхуа вышыла зоркі і аблокі. Дадзеная серыя работ набрала асаблівую папулярнасць і здзівіла ўсіх наведвальнікаў выставы, у тым ліку і супрацоўнікаў NASA. Амерыканцы хацелі набыць творы, але атрымалі адмову з боку Чэнь Інхуа, якая жадае, каб яе творы ўбачылі больш суайчыннікаў.
Чэнь Інхуа таксама ўдзельнічала ў рамонтна-аднаўленчых работах ў Музеі Гугун. Дзякуючы яе намаганням, многія старажытныя вышыўкі з пашкоджанымі ўчасткамі аднавіліся.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya