Заўтра, 4 кастрычніка, у Неапалі (Італія) у Анжуйскім палацы адкрыецца выстаўка «Якуб Колас — класік беларускай літаратуры і рускія пісьменнікі».
Арганізатары гэтага творчага праекта — Ганаровае консульства Беларусі, асацыяцыя «Беларусь», якія працуюць у Неапалі. Падтрымку ў рэалізацыі задумы аказалі пасольства Рэспублікі Беларусь у Італіі і муніцыпалітэт Неапаля. Выстаўка ў Італіі — такая нечаканая для літаратурна-музейнай справы Беларусі і Італіі — стала магчымай дзякуючы, безумоўна, Дзяржаўнаму літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа.
Варта нагадаць, што італьянская літаратура заўсёды была ў полі зроку беларускіх паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў. Згадваючы беларуска-італьянскія літаратурныя сувязі, можна вызначыць цэлы шэраг імёнаў, след якіх у гэтай справе надзвычайны: Васіль Быкаў (аўтар «Альпійскай балады»), перакладчык Анатоль Шаўня, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Скарынкін і шмат хто яшчэ.
Мікола Раўнапольскі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/yakub-kolas
[4] https://zviazda.by/be/tags/neapal